Аўтобус хакейнага клуба "Шыннік" (Бабруйск) трапіў у аварыю

28 верасня аўтобус, у якім хакеісты бабруйскага "Шынніка" накіроўваліся на чарговы матч адкрытага чэмпіянату Беларусі ў латвійскі Огрэ, трапіў у аварыю. ДТЗ адбылося на 34-м кіламетры дарогі Мінск - Гомель. Па словах супрацоўнікаў Пухавіцкай ДАІ, якія выязджалі на месца здарэння, прычынай аварыі стаў сабака, які выбег на праезную частку. Кіроўца, спрабуючы пазбегнуць наезду на яго, не спрваіўся з кіраваннем — і аўтобус вылецеў у кювет, перакуліўшыся на бок.

Сур'ёзна пацярпелы ў гэтым інцыдэнце адзін - нападнік "Шынніка" Кірыла Брыкун, у якога ірваная рана калена. Астатнія гульцы пацярпелі значна менш. Аднак, улічваючы шокавы стан падапечных, трэнерскі штаб "Шынніка" пастанавіў вярнуцца ў Бабруйск і апавясціў пра гэта федэрацыю хакея.

Такім чынам, сённяшні матч АСК-"Огрэ" - "Шыннік" будзе перанесены. Магчыма, бобруйчане папросяць таксама перанесці гульню наступнага тура, у рамках якога яны павінны 1 кастрычніка сустрэцца ў Ліепаі з мясцовым "Металургсом".

"Прессбол"