Аўтуховіча пад канвоем вазілі да дантыста
Палітвязня Мікалая Аўтуховіча пад канвоем адвозілі да дантыста ў клініку.
Аўтуховіча аглядзелі і зрабілі яму здымак. Паслугі, якія каштавалі 20 тысяч рублёў, адвакат Павел Сапелка ўжо заплаціў. Сапелка сказаў, што на гэтым тыдні возьме яшчэ адзін талончык да дантыста для Аўтуховіча, але ці паспее ён ім скарыстацца адвакат не ведае. Мікалая Аўтуховіча могуць хутка адправіць у калонію "Воўчыя норы". Пра тое, у якіх умовах Аўтуховіча вазілі да лекараў, адвакат падрабязна не паведаміў, спаслаўшыся на тое, што гэта таямніца, перадае Радыё «Свабода».