Аўтуховіча рыхтуюць да пераводу з каранціну

Палітвязня Мікалая Аўтуховіча рыхтуюць да пераводу ў 13-ы атрад івацэвіцкай калоніі № 22. Як паведамляе БелаПАН са словаў праваабаронцы і юрыста Алега Воўчака, гэта павінна адбыцца ў бліжэйшыя дні. Ваўкавыскі прадпрымальнік, прысуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі, быў этапіраваны ў івацэвіцкую калонію са сталічнага следчага ізалятара №1 23 ліпеня. Увесь гэты час ён знаходзіцца ў каранціне.

Па словах Воўчака, адразу пасля пераводу ў атрад Аўтуховіча павінен агледзець лекар калоніі. Нагадаем, што вязень мае сур'ёзныя праблемы з зубамі.