Аварыя ў Мінску, 18 тысяч чалавек былі без электрычнасці

Як паведамляе БЕЛТА, без электрычнасці засталіся 42 шматкватэрныя жылыя дамы на вуліцах Прытыцкага, Данілы Сердзіча, Матусевіча і на праспекце Пушкіна. У іх жыве каля 18 тысяч чалавек. Святло ў кватэрах з'явілася праз гадзіну.

Паведамляецца, што прычынай адключэння электрычнасці стала пашкоджанне на размеркавальным пункце электрычнасці, які месціцца на праспекце Пушкіна.

Фота — ria.ru