Аварыя з Пэры не паўплывала на канцэрты Aerosmith
Рокеры Aerosmith запэўнілі публіку, што нядаўні аўтадарожны інцыдэнт з гітарыстам Джо Пэры не адаб'ецца на планах правядзення летняга турнэ каманды. Усе заяўленыя выступы адбудуцца выключна па раскладзе. Нагадаем, што
59-гадовы Пэры быў шпіталяваны ў чацвер, 15 ліпеня, пасля таго як яго
матацыкл сутыкнуўся з грузавіком на адной з вуліц Тонтана, штат
Масачусетс. Паведамляецца, што музыка спыніўся на чырвонае святло на
перакрыжаванні, і ззаду ў яго, не разлічыўшы дыстанцыю, заехаў
аўтафургон.
Гледзячы па ўсім, Пэры не атрымаў сур'ёзных траўм, бо ўжо праз некалькі гадзін быў выпісаны з лякарні. «З ім усё добра. Ён трохі нездаровы, але ў добрым стане, - сведчыць басіст Aerosmith Том Хэмілтан. – Праз пару дзён ён далучыцца да нас у Оклэндзе, дзе стартуе летняя частка нашых гастроляў».
Турнэ Aerosmith разам са Стывенам Тайлэрам пачнецца 23 ліпеня. У раскладзе тура значыцца 20 выступаў у буйных гарадах ЗША і Канады.
Фота: commons.wikimedia.org