Аварыйна спынены адзін з блокаў Смаленскай АЭС
9 жніўня аўтаматычная электрычная абарона адключыла 5-ы і 6-ы турбагенератары 3-га энергаблока Смаленскай АЭС. Расэнергаатам паведаміў, што магутнасць энергаблока паніжаная да нулявога ўзроўню. Прычыны спрацоўвання электрычнай абароны высвятляюцца.
У паведамленні Расэнергаатама адзначаецца, што радыяцыйны фон на Смаленскай атамнай станцыі і прылеглай тэрыторыі не перавышае натуральных фонавых значэнняў. Прыпыненне працы энергаблока не ўяўляе небяспекі ні для самой АЭС, ні для навакольнага асяроддзя.