Авіякатастрофа пад Мінскам: хроніка падзеяў
Адмысловая камісія па расследаванні падзення самалёту BAE-125-800 створаная ў Мінску. Паводле папярэдняй версіі, пілоты не справіліся з кіраваннем. Целы пецярых загінулых дастаўленыя ў бараўлянскую бальніцу. Самалёт расійскай авіякампаніі "С-Эйр" разбіўся ўвечары 26 кастрычніка ў чатырох кіламетрах ад Нацыянальнага аэрапорта "Мінск". На яго борце знаходзіліся тры члены экіпажа і два пасажыры. Адзін з іх — генеральны дырэктар самой авіякампаніі "С-Эйр" Марат Рамашкін.
Самалёт выляцеў з маскоўскага аэрапорта "Ўнукава" і выконваў чартэрны рэйс па маршруце "Масква — Мінск". Згодна са словамі начальніка прэс-службы аэрапорта "Ўнукава" Алега Пусько, экіпаж самалёта быў вельмі дасведчаны, надвор'е лётнае, а галоўны пілот меў 28 год стажу.
Алег Пусько: "Вылет быў ў 21:06 паводле маскоўскага часу (20:06 МН). Адпаведна ў 22:35 (21:35 МН) паступіла інфармацыя, што ён знік з радараў у Беларусі.
Вядома, што лётчыкі былі вельмі дасведчаныя. У галоўнага пілота было 28 гадоў лётнага стажу. Экіпаж быў вельмі дасведчаны. Што тычыцца надвор'я, то тут (ва "Ўнукава" — Еўрарадыё) яно адпавядала мінімуму экіпажа. То бок, не было ў іх ніякіх сумневаў наконт палёту. Самалёт — гэта "Hawker 800", гэта бізнес-авіяцыя. Я не эксперт у гэтых самалётах, але я ведаю, што яны вельмі актыўна эксплуатуюцца".
Лайнер не здолеў зайсці на пасадку з першага разу і паспрабаваў прызямліцца, зрабіўшы кола над аэрапортам. Нечакана ў 21.30 ён знік з радараў.
Абломкі і пяць целаў загінулых былі знойдзеныя пазней паміж вёскамі Драчкова і Пяцігодка Смалявіцкага раёна.
Беларуская транспартная пракуратура распачала крымінальную справу па факце падзення самалёта. Афіцыйная фармулёўка — "за парушэнне правілаў бяспекі руху або эксплуатацыі чыгуначнага, паветранага або воднага транспарту".
Адразу ж была створаная міждзяржаўная камісія па расследаванні прычын катастрофы, якую ўзначаліў прадстаўнік Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта СНД. У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" створаны арганізацыйны штаб па падрыхтоўцы інфармацыі для працы камісіі. Штаб узначаліў дырэктар дэпартамента па авіяцыі Вадзім Мельнік.
З-за катастрофы Расавіяцыі правядзе пазачарговую праверку лётнай працы і стану бяспекі палётаў у авіякампаніі "С-Эйр".
На гэты час асноўныя працы на месцы авіякатастрофы пад Мінскам завершаныя, кажа галоўны аператыўны дзяжурны Аддзела аператыўнага ўпраўлення МНС Сяргей Мякінка.
Сяргей Мякінка: “Мы арганізавалі ўчора, ліквідавалі, аварыйна-выратавальныя і пошукавыя працы мы правялі. На гэтым нашая праца па дадзенай катастрофе завершаная. Целы загінулых дастаўленыя ў мінскую абласную бальніцу ў Бараўлянах”.
А 15-й гадзіне ў аэрапорце "Мінск-2" распачнецца першае паседжанне адмысловай камісіі па расследаванні трагедыі. Чакаецца, што да гэтага часу туды прыляцяць з Масквы прадстаўнікі авіякампаніі “С-Эйр”. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў офісе кампаніі “С-Эйр”.
Супрацоўнік авіякампаніі “С-Эйр”: “Нашыя прадстаўнікі толькі выехалі ў Мінск для працы ў камісіі”.
Тым часам з’явілася інфармацыя, што пасажыры расійскага самалёта ляцелі ў мінскае казіно "Шангры Ла". Але дырэктар па сувязях з грамадскасцю "Шангры Ла" Лаўрэнцій Губін паведаміў Еўрарадыё, што Марат Рамашкін папрасіў толькі сустрэць яго і зняць гасцініцу.
"Ён быў сапраўды добрым, дарагім госцем нашых казіно ў Маскве. Мы выказваем шчырыя спачуванні яго блізкім і блізкім усіх загінулых у авіякатастрофе. Мы ладзілі яму сустрэчу тут, у аэрапорце, і гасцініцу. Марат папрасіў арганізаваць яму тут сустрэчу і пражыванне. Што мы і зрабілі. Пра яго мэты знаходжання нам не вядома".
Спіс загінулых апублікаваны Мінтрансам Расіі:
Камандзір паветранага судна — Аляксандр Самойлаў, 1958 г.н. Агульны налёт — 11.900 гадзінаў.
Памочнік камандзіра — Сяргей Снімчыкоў, 1962 г.н.
Бортправадніца — Алеся Латуціна.
Пасажыры — прэзідэнт авіякампаніі "С-Эйр" Марат Рамашкін і Павел Малышаў.
За развіццём падзеяў сачыце ў спецыяльным матэрыяле на Еўрарадыё