Авіярэйсы з Тэль-Авіва ў Мінск могуць быць адмененыя

Штотыднёвыя авіярэйсы з Тэль-Авіва ў Мінск могуць быць адмененыя. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар кампаніі "Эль-Аль" Хаім Рамана.  Паводле яго словаў, цяпер адбываецца "аптымізацыя" спісу месцаў, куды лётаюць авіялайнеры. Рэйс у Мінск не ўваходзіць у шэраг прыбытковых, а пасля імклівага падаражэння авіяцыйнага паліва стаў і зусім невыгодным.

Як паведамляе сайт 7kanal.com, рэйсы ў Мінск і Санкт-Пецярбург могуць быць адмененыя з пачаткам зімовага сезона.