Аврыл Лавін зноў абвінавацілі ў плагіяце
Паводле сайта Gigwise, на гэты раз песня з апошега альбому канадскай спявачкі The Best Damn Thing, параўноўваюць з кампазіцыяй выканаўцы Peaches. Размова ідзе пра трэкі I'm the Kinda (Peaches) і I Don't Have to Try
(Лавін). Трэба адзначыць, што першая кампазіцыя была запісана прыкладна
на чатыры гады раней другой. Ролік, у якім параўноўваюцца абедзве
песні, быў размешчаны на сайце YouTube.
Нагадаю, што раней Лавін абвінавацілі ў тым, што песня Girlfriend з яе апошняга альбому капіруе трэк The Rubinoos пад назвай I Wanna Be Your Boyfriend 1979 году выдання. На думку аўтараў арыгінальнай кампазіцыі, Лавін выкарыстала стары тэкст, памер ды рытм.
У сваю чаргу спявачка заявіла, што ніколі не чула кампазіцыю The Rubinoos. Тым не меньш, у адным з інтэрв’ю канадская выканаўца Шантал Крэвязук, суаўтарка некаторых песняў Лавін, паведаміла прэсе, што абраджаная паводзінамі калегі і адмаўляецца працаваць з ёй далей. Хоць праз некаторы час Крэвязук сказала, што крыху перагнула палку.
Фота: www.tapety-napulpit.pl