Айцец Надсан распавёў, калі Рада БНР можа перадаць свае паўнамоцтвы ў Мінск
Рада БНР, якая дзейнічае за межамі Беларусі, не мае юрыдычнай моцы, але мае маральную ўладу. Пра гэта падчас онлайн-канфэрэнцыі на сайце газеты "Наша ніва" заявіў
айцец Аляксандр Надсан, апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у
замежжы, духоўны лідэр беларускай эміграцыі.
"Рада БНР у 1918 годзе была выбрана народам, іх пераемнікі не выбраны народам, але ёсць захавальнікамі ідэі, каб Беларусь была незалежнай і вольнай, як было ў Акце 25 сакавіка", - сказаў айцец Надсан.
Ён мяркуе, што Рада БНР мусіць захоўваць ідэалы аж да таго часу, пакуль "беларусы сапраўды не атрымаюць незалежнасці". А тады можна будзе перадаць паўнамоцтвы легітымнай уладзе ў Беларусі, як гэта зрабілі палякі і ўкраінцы, сказаў а. Аляксандр Надсан.