Азаранка і Кірыленка выйшлі ў чвэрцьфінал Australian Open

Беларуска-расійскі тэнісны дуэт Вікторыі Азаранкі і Марыі Кірыленкі выйшаў у чвэрцьфінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. Сёння ў трэцім раундзе дзяўчаты выйгралі ў Юн-Жань Чжань з Тайваню і Агнешкі Радваньскай з Польшчы — 6:2, 6:1. Наступнымі саперніцамі Азаранкі і Кірыленкі будуць тайваньскія тэнісісткі Цзя-Жун Чжуан і Су-Вэй Се, паведамляе БелаПАН.

У 2008 годзе Азаранка дайшла да фіналу парных спаборніцтваў Australian Open (з ізраільцянкай Шахар Пеер), а год таму — да 1/8 фінала (з расіянкай Святланай Кузняцовай).