Азаранка перамагла ў Індыян-Уэльсе, а Мірны прайграў ужо на старце
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (6-е месца ў рэйтынгу) выйшла ў 1/16 фінала турніра ў Індыян-Уэльсе (ЗША) з агульным прызавым фондам 4,5 млн долараў. Азаранка перамагла Зюбіле Бамер (47) з Аўстрыі — 6:1, 7:5 і сустрэнецца з іспанкай Марыяй-Хасэ Мартынес Санчэс (33). Па-ранейшаму няўдала выступае беларус Максім Мірны (11-е месца ў рэйтынгу). У пары з індыйцам Махешам Бхупаці ён прайграў ужо ў першым крузе турніра ў Індыян-Уэльсе расіяніну Ігару Андрэеву і Яўгену Каралёву (якія ў рэйтынгу знаходзяцца ў другой сотні) з Казахстана — 4:6, 4:6.
Сёлета беларус і індыец удзельнічалі ў чатырох турнірах АТП і толькі ў адным здолелі прайсці ў другі раўнд, адзначае БелаПАН.
Сёлета беларус і індыец удзельнічалі ў чатырох турнірах АТП і толькі ў адным здолелі прайсці ў другі раўнд, адзначае БелаПАН.