Азаранка прайграла ў другім крузе парнага разраду Уімблдона
Беларуска-расійскі дуэт Вікторыя Азаранка/Ганна Чакветадзэ прайгралі ў другім крузе парнага разраду Уімблдонскага турніру.
Яны саступілі 12-й пары турніру расіянкам Марыі Кірыленцы і Алене Весніной — 7:6, 1:6, 6:8. Зазначым, што гэтая сустрэча неаднойчы перапынялася з-за дажджу.
Паспяхова прайшла першы круг юніёрскага адзіночнага разраду Ксенія Мілеўская, якая мае 4-ы нумар "пасеву".
На старце турніру беларуска сустракалася з кітаянкай Жу Йі Мао. Першы сэт выйграла Мілеўская — 6:3, другі — Мао — 7:5, у трэцім пры ліку 1:0 на карысць беларускі кітаянка адмовілася ад далейшай барацьбы з-за траўмы.
У другім крузе Мілеўская сустрэнецца з Ганнай Фітцпатрык з Вялікабрытаніі.
БелаПАН