Азаранка прайграла Уільямс у фінале турніру ў Рыме

Серэна Уільямс у матчы паўфіналу абыграла румынку Сімону Халеп — 6:3, 6:0. Вікторыя Азаранка была мацнейшай за італьянку Сару Эрані — 6:0, 7:5.


Азаранка і Уільямс — даўнія суперніцы. У 13 сустрэчах беларуская тэнісістка выйграла ў амерыканкі толькі два разы, астатнія 11 паядынкаў скончыліся для нашай суайчынніцы паразамі.



Сёлета тэнісісткі ўжо сустракаліся — 17 лютага ў фінале турніру ў Дохе Вікторыя перамагла — 7:6 (8:6), 2:6, 6:3.



Увогуле 2013 год складваецца для Азаранкі досыць няўдала — яна вымушаная была зняцца з шэрагу турніраў з-за праблем са здароўем.