Азаранка стартавала на Ўімблдоне з перамогі, а Якімава пакідае турнір

Дзве беларускія тэнісісткі стартавалі 22 чэрвеня на галоўным турніры сезону — адкрытым чэмпіянаце Англіі на кортах Уімблдона.
Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг, перайграўшы францужанку Севярын Брэмон, якая знялася ў другім сэце з-за траўмы.

У наступным раўндзе беларуска згуляе з румынкай Ёанай-Ралукай Алару.

А вось яшчэ адна наша тэнісістка Анастасія Якімава пакідае турнір. Яна прайграла ў першым крузе дзясятай ракетцы свету Надзеі Пятровай з Расіі — 1:6, 1:6.

БелаПАН