Азаранка ў фінале турніра ў Стэнфардзе згуляе з Шарапавай
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал турніра ў Стэнфардзе (ЗША) з прызавым фондам 700 тысяч долараў. Учора, у дзень свайго 21-годдзя, яна перамагла пятую ракетку свету Саманту Стосур з Аўстраліі — 6:2, 6:3.
У фінале турніра ў Стэнфардзе Вікторыя Азаранка згуляе з расійскай тэнісісткай Марыяй Шарапавай, якая ў паўфінале перамагла Агнешку Радваньскі з Польшчы — 1:6, 6:2, 6:2.
У фінале турніра ў Стэнфардзе Вікторыя Азаранка згуляе з расійскай тэнісісткай Марыяй Шарапавай, якая ў паўфінале перамагла Агнешку Радваньскі з Польшчы — 1:6, 6:2, 6:2.