Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Маямі
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (7-е месца ў рэйтынгу) выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Маямі (ЗША). Агульны прызавы фонд спаборніцтваў складае 4,5 млн долараў, нагадвае БелаПАН. 28 сакавіка ў трэцім крузе яна перамагла чэшку Лючыю Шафараву (41) — 6:4, 6:2. Наступнай саперніцай беларускі будзе былая першая ракетка свету Кім Клейстэрс з Бельгіі (16), на рахунку якой 36 выйграных турніраў у адзіночным разрадзе. Адзіная сустрэча Азаранка і Клейстэрс у 2009 годзе ў Таронта (Канада) завяршылася перамогай апошняй — 7:5, 4:6, 6:1.
У другім крузе (1/8 фіналу) жаночага парнага разраду Вольга Гаварцова (53) і расіянка Ала Кудраўцава (35) прайгралі "пасеяным" пад трэцім нумарам Надзеі Пятровай (Расія, 10) і Саманце Стосур (Аўстралія, 7) — 0:6, 5:7.
У другі круг мужчынскага парнага разраду вышлі "пасеяныя" пад чацвёртым нумарам Максім Мірны (14) і Махеш Бхупаці (8). Беларуска-індыйскі дуэт у 1/16 фіналу выйграў у аўстралійца Стывена Хаса (50) і паўднёваафрыканца Ўэслі Мудзі (9) — 6:4, 7:5 і зараз сустрэнецца з амерыканцамі Джонам Ізнэрам (49) і Сэмам Куэрэем (42).