Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал парнага разраду "Уімблдона"
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал парнага разраду "Уімблдона". Разам з Шахар Пеэр з Ізраілю яна перамагла Дзінару Сафіну з Расіі і Агнеш Саваі з Венгрыі - 7:5, 6:4. Цяпер яны сустрэнуцца з лідэрам жаночага парнага тэнісу Карай Блэк (Зімбабвэ) і Лізель Хубер (ЗША).
У 1/8 фінала мужчынскіх парных спаборніцтваў беларус Максім Мірны і брытанец Джэймі Мюрэй саступілі канадцу Дэніэлу Нестару і сербу Ненаду Зіманджычу - 2:6, 5:7, 3:6.
У другім раўндзе мікста (1/16 фінала) Мірны і Вольга Гаварцова перамаглі "пасеяных" пад 15-м нумарам паўднёваафрыканца Джэфа Кетцы і чэшку Владзіміру Угліраву - 4:6, 6:4, 6:1. Іх наступнымі супернікамі будуць тэнісісты з Тайваню.
БелаПАН