Азаранка выйшла ў фінал парнага разраду турніра ў Цынцынаці

У фінал парнага разраду турніра ў Цынцынаці (прызавы фонд — 2 млн долараў) выйшла беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка. Разам з расіянкай Марыяй Кірыленка ў паўфінале яна перамагла тандэм Гісела Дулко з Аргентыны — Флавіч Пенета з Італіі — 6:2, 6:1, паведамляе "Прессбол". А вось беларус Максім Мірны разам з індыйцам Махешам Бупаці прайграў у паўфінале парнага разраду турніра ў канадскім Таронта (прызавы фонд — 2,43 млн долараў) амерыканскаму тандэму Боб Браян/Майк Браян — 6:4, 3:6, 4:10.