Азаранка выйшла ў паўфінал турніру ў Маямі, Мірны — у чвэрцьфінал

Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал турніру ў Маямі з прызавым фондам 4,5 мільёны долараў.
Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал турніру ў Маямі з прызавым фондам 4,5 мільёны долараў. У матчы ¼ фіналу беларуская тэнісістка з лёгкасцю перайграла аўстралійку Саманту Сосур — 6:1, 6:0. За выхад у фінал Азаранка паспрачаецца з расіянкай Святланай Кузняцовай, якая ў сусветным рэйтынгу займае 8-ы радок.

Тым часам Максім Мірны і ізраільцянін Эндзі Рам выйшлі ў чвэрцьфінал парнага разраду. У другім крузе яны перамаглі паўднёваафрыканцаў Джэфа Кутцы і Ўэслі Мудзі — 7:6 (7:4), 3:6, 10:8. Цяпер беларуска-ізраільскі дуэт чакае пара французаў Жульен Бенто і Жо-Вільффрыд Тсонга.