Азербайджан абагнаў усе краіны СНД па тэмпах прамысловага росту

Азербайджан лідыруе сярод краінаў СНД па тэмпах прамысловага росту. За восем месяцаў гэты паказчык дасягнуў 34,7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.  Паводле звестак Міждзяржаўнага статыстычнага камітэту, другое месца заняла Україна з тэмпам росту на ўзроўні 11,2%, трэцяе – Таджыкістан – 8.6%.

У першую пяцёрку таксама ўвайшлі Беларусь і Расія, дзе паказчыкі росту прамысловай вытворчасці, адпаведна, складаюць 7,8 і 7,7%.

http://www.utro.ru