Азербайджан пацвярджае намеры па пастаўках нафты ў Беларусь

Дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана (SOCAR) плануе ў 2011 годзе паставіць ва Украіну і Беларусь для патрэбаў нафтаперапрацоўнікаў ад 6 да 8 млн тон нафты гатунку Azeri Light. Пра гэта паведаміў сёння журналістам прэзідэнт кампаніі Роўнаг Абдулаеў пасля цырымоніі адкрыцця фірмовай аўтазапраўкі ў Мікалаеўскай вобласці.

Пры канцы леташняга снежня Абдулаеў заяўляў пра намер Азербайджана пастаўляць у Беларусь у межах своп-кантрактаў 5 млн тон нафты на год, піша korrespondent.net.