Азербайджан паставіў Беларусі 81 тысячу тон нафты
Ва ўкраінскі порт “Паўднёвы” даставілі 81 тысячу тон азербайджанскай нафты для Беларусі. У адпаведнасці з кантрактам на пастаўку нафты, сёлета Беларусь атрымае 4 мільёны тон гэтай сыравіны з Азербайджану, паведамляе БЕЛТА. Нафту будуць прывозіць морам ва Ўкраіну, а потым праз нафтаправоды “Адэса-Броды” і “Дружба” пераганяць у Мазыр на тамтэйшы нафтаперапрацоўчы завод. Азербайджанскую нафту ў Беларусь будуць пастаўляць адначасова з венесуэльскай, таксама праз украінскую сістэму нафтаправодаў.