Азербайджанец пяць дзён ішоў у Беларусь
Тры месяцы арышту атрымаў грамадзянін Азербайджану, за тое, што вярнуўся ў Беларусь пасля дэпартацыі. Зміцер 5 дзён ішоў са Смаленска да вёскі Шашкі Ганцавіцкага раёна, адкуль яго дэпартавалі, і адразу быў арыштаваны.
Зміцер сказаў карэспандэнту Еўрарадыё: «Я пражыў у Шашках 15 гадоў і не звяртаўся да ўладаў з просьбай даць мне дазвол на жыхарства. У кастрычніку 2008 г. мяне аштрафавалі, у лістападзе дэпартавалі – чамусьці ў Смаленск, не даўшы сабраць рэчы і развітацца з сябрамі. Адтуль я адправіўся назад у Шашкі, пешшу, каб не патрапіць на вочы міліцыі. Але цяпер я не збіраюся больш заставацца ў Беларусі. Уладкую справы і вярнуся на радзіму».
Свае тры месяцы азербайджанец ужо адбыў у папярэднім зняволенні. Вяскоўцы адгукаюцца пра Змітра станоўча. Цяпер яму трэба дабрацца да амбасады Азербайджана і неяк вярнуцца дадому. Праўда, і там яму няма куды падацца – за 15 год усе сувязі з роднымі абарваліся, дома няма.