Азербайджанскія апазіцыянеры хочуць масава пагаліць галовы

Інцыдэнт адбыўся ў ІЧУ Бінагадзінскага раёна Баку, інфармуе Lenta.ru.


Цяпер адвакат Гурбан Мамедаў на знак салідарнасць з затрыманымі маладымі людзьмі сам пагаліў сабе галаву і заклікаў усіх прыхільнікаў апазіцыю зрабіць такі самы сімвалічны жэст. Такім чынам, лічыць Мамедаў, можна будзе паказаць свету, колькі ў Азербайджане праціўнікаў рэжыму.



Ён таксама дадае, што калі грамадства не будзе выказваць сваю пазіцыю “ў сувязі са здзекамі над маладымі людзьмі, раскладаннем дзяржбюджэту, народных багаццяў”, маштабы злоўжыванняў з боку рэжыму будуць расці, “і ў Азербайджане ўвогуле немагчыма будзе жыць”.



Моладзевыя актывісты былі затрыманыя 30 красавіка на акцыі, прымеркаванай да чарговай гадавіны масавага забойства ў дзяржаўнай нафтавай акадэміі. Паліцыя разагнала ўдзельнікаў акцыі, а некалькіх затрыманых пазней асудзілі на дзесяць сутак арышту.