Азербайджанскія кнігі на кірмашы ў Мінску прадавацца не будуць

Азербайджанскія кнігі, упершыню прадстаўленыя на XVI Міжнароднай выставе-кірмашу ў Мінску, прадавацца на ёй не будуць. Выстава адбудзецца з 11 па 15 лютага. Больш за сотню кніг, выстаўленых у Мінску, будуць затым падораныя амбасадзе Азербайджана ў Беларусі, каб яна ладзіла прапаганду азербайджанскай літаратуры ў Беларусі.

Азербайджан на мерапрыемстве прадставяць кнігі пра азербайджанскую культуру, гісторыю, навуку. Яны будуць не толькі на азербайджанскай, але і на рускай і англійскай мовах.

Trend Life