Ажубаліс не ведае "чарадзейнага рэцэпту", але не губляе аптымізму
"Чарадзейнага рэцэпту" ў дачыненні да рэжыму ў Беларусі няма і не будзе. Такое меркаванне выказаў міністр замежных справаў Літвы Аўдронюс Ажубаліс на "Снежнай сустрэчы" у Троках, якая прайшла ў мінулыя выходныя з удзелам аналітыкаў і палітыкаў з розных краінаў. "Калі б было вядома, як выцягнуць Беларусь з той ямы, у якой яна цяпер знаходзіцца, то, верагодна, гэта было б зроблена ўжо даўно", — адзначыў міністр.
Аднак, ён прызнаўся, што глядзіць на рэчы аптымістычна, бо грамадзянская супольнасць у Беларусі "развіваецца і мацнее". "Таму, калі мне кажуць, што ўсе мінулыя намаганні не далі ніякіх вынікаў, што мы камусьці прайгралі, я так не думаю",— сказаў кіраўнік літоўскага МЗС.