Бабіна лета скончыцца на наступным тыдні

На выходных нас чакае добрае надвор'е без ападкаў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла галоўны сіноптык Гідраметцэнтра Вольга Фядотава.  У пятніцу паветра прагрэецца да 16-22 градусаў. На выходных уначы тэмпература будзе 5-11 градусаў вышэй за 0, а ўдзень +17...+23. Але добрае надвор'е будзе супрываджацца адчувальным паўднёвым ветрам. З наступнага тыдня, кажуць сіноптыкі, зноў пачнуцца дажджы.

Фядотава: "На жаль, у пачатку наступнага тыдня характар надвор’я пачне змяняцца. І ўжо цыклон, які перамяшчаецца з Польшчы, прынясе дажджы. Пры гэтым з-за аблокаў пачне паніжацца дзённая тэмпература паветра. І ўдзень з панядзелку будзе ад +12 да +18".