Бабруйчане перавысілі норму пакупкі лекаў на сем гадоў наперад
За некалькі дзён у аптэках Бабруйска былі раскупленыя амаль усе медыкаменты. Нават валідол і аксалінавую мазь бабруйчане скупілі на сем гадоў наперад! Аб гэтым паведаміў старшыня гарвыканкама Дз. Бонахаў на нечарговай планёрцы. Па яго словах вінаватыя ў ажыятажы сродкі масавай інфармацыі, што "занадта мусіравалі тэму грыпу". Прадстаўнікі ўлады заявілі, што сітуацыя з грыпам і ВРВІ ў горадзе стабільная, адзначае газета "Вечерний Бобруйск".
Намеснік галоўнага ўрача Бабруйскай цэнтральнай лякарні Юрый Хейдараў адзначыў, што ад грыпу ў Бабруйску пакуль ніхто не памер, але ў Магілеве такі выпадак ужо быў. Двое бабруйчан знаходзяцца ў цяжкім стане.
Нагадаем, што нядаўна ўведзены у Бабруйску каранцін працягваецца да 14 лістапада, а чэргі ў аптэках не меньшаюць.