Бабруйчанін доўгі час вісеў на падваконні шматпавярховіка
Удзень 13 лютага на вул.Ульянаўскай бабруйчане ўбачылі мужчыну сярэдняга ўзросту, які павіс на сёмым паверху, трымаючыся за падваконне.
Тэрыторыя вакол здарэння была ачэпленая міліцыянтамі і ратавальнікамі, што прыбылі на месца як найхутчэй. Чалавек быў відавочна моцна п’яны і болей трымацца не мог. Міліцыянтам і пажарнікам давялося выбіць дзверы ў кватэру, каб дапамагчы небараку. Мужчыну зацягнулі ў кватэру. Цяпер ідзе разбіральніцтва.
Сам мужчына заяўляе, што хацеў скончыць жыццё самагубствам.