Бабруйчанін здаў свайго сябра, які прадаваў выбухоўку
Следчыя КДБ па Магілёўскай вобласці распачалі крымінальную справу ў дачыненні да раней судзімага жахара мястэчка Мар’іна Горка. Яму інкрымінуюць продаж выбуховых рэчываў. Цяпер “тэрарысту” пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Малады чалавек паспрабаваў збыць буйную партыю выбухоўкі — 10 кг пластыда. Як пазней выявіла экспертыза, выбуховая сумесь складалася з трацілу і алюмініевай пудры.
Кошт за свой тавар прадавец прызначыў у 10 тысяч долараў: па тысячы за кожны кілаграм выбухоўкі.
Каб не прыцягваць залішняй увагі, у тым ліку і праваахоўных органаў, пакупнікоў ён шукаў выключна праз сваіх знаёмых.
Адзін з іх, бабруйчанин, і дапамог знайсці “патрэбных” людзей, стаўшы пасярэднікам паміж прадаўцом і пакупнікамі — супрацоўнікамі КДБ.
Затрымалі няўдачлівага прадпрымальніка адразу пасля здзелкі.
Прэс-група УКДБ