Бабруйск: вада ў Бярэзіне падае, але вельмі марудна (фота)
Спецыялісты МНС прагназуюць у хуткім часе паніжэнне ўзроўню вады.ў Бярэзіне. У Бабруйску застаюцца падтопленнымі 38 прыватных падворкаў, адзін чалавек адселены і жыве ў гатэлі “Бабруйск”. Па словах намесніка кіраўніка бабруйскага горрайадзела па надзвычайных сітуацыях Андрэя Каваленкі, узровень вады ў рацэ марудна, але зніжаецца — на некалькі сантыметраў за дзень. Але казаць пра стабільнасць сітуацыі пакуль рана, лічыць спецыяліст.
Андрэй Каваленка: "Пад’ём вады яшчэ магчымы з прычыны веснавых дажджоў і залеваў, таму казаць, што ўзровень вады ў Бярэзіне пачне стабільна падаць, пакуль рана. Гэта хутчэй за ўсё хутка адбудзецца — вада ўжо зараз зніжаецца, але варта запасціся цярпеннем. Тым болей, што пакуль тэмпы зніжэння ўзроўню даволі малыя".
Тым часам у большасці затопленых дамоў жывуць гаспадары, якія не пажадалі высяляцца.