Бабруйск зарабляе на прыватызацыі

За мінулы год ад продажу камунальнай маёмасці гарадскі бюджэт папоўніўся на 1,53 млрд рублёў. Яшчэ 300 млн горад зарабіў за кошт продажу акцый прадпрыемстваў. Пра гэта паведаміла загадчыца аддзела па кіраванні камунальнай маёмасцю і прыватызацыяй Жанна Падабедава.

Ужо сёлета ў студзені ў бюджэт Бабруйска паступілі яшчэ 600 млн, атрыманых ад прыватызацыі гатэлю “Бабруйск”. Канчатковы разлік адбудзецца да канца паўгоддзя.

Таксама сёлета плануецца прадаць ААТ “Красавік”, КУП “Легпрамразвіццё”, БУКСАП (Бабруйскае ўнітарнае камунальнае спецыялізаванае аўтатранспартнае прадпрыемства) і “Бабруйсккіно”, якое на цяперашні час акупляецца толькі на 40%.