Бабруйскага шансанье паранілі нажом у твар (фота)

Пасля аднаго з канцэртаў Гардзей выклікаў таксоўку і чакаў яе ўнутры клуба. У гэты момант ён пабачыў, як нейкі хлопец крыўдзіў дзяўчыну і заступіўся за яе. У выніку, шансанье і невядомы пабіліся, да бойкі далучыліся сябры апошняга. Віталю Гардзею нанеслі ўдар нажом у скронь, а таксама паранілі руку. Дарэчы, яго крыўдзіцеляў таксама моцна збілі хлопцы, якія ў той момант знаходзіліся ў клубе.



Сайт babruisk.by інфармуе, што 21 студзеня Гардзею зрабілі аперацыю, яго чакае доўгі перыяд рэабілітацыі.


Фота — babruisk.by