Бабруйская прэса абразіла памяць Алеся Адамовіча

У апошнім нумары газеты “Бабруйскае жыццё” надрукаваныя паклёпніцкія лісты ананімных ветэранаў на адрас выбітнага беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча. Прычынай неадэкватнай рэакцыі ананімных аўтараў сталася публікацыя ў нумары за 25 сакавіка (!) артыкула журналіста Валерыя Зіноўскага. У ім аўтар выказваў надзею, што неўзабаве вуліцы горада нарэшце пачнуць атрымоўваць адпаведныя часу назвы. Аўтар прапанаваў назваць адну з вуліц у гонар Алеся Адамовіча, які, як вядома, родам з вёскі Глушы на Бабруйшчыне.

Раз'юшаныя ананімы наступным чынам выказалі негатыўнае стаўленне да асобы пісьменніка: “Пярэваратням і разбуральнікам вялікай Радзімы-СССР — няма і не будзе месца на нашых вуліцах”.