Бабруйскі гарвыканкам увёў манаполію на баброў

За несанкцыянаванае камерцыйнае выкарыстанне галоўнага бабруйскага сімвала — бабра — цяпер будуць караць. Пра гэта абвясціў старшыня бабруйскага гарвыканкама Дзмітрый Бонахаў.  На яго думку, выкарыстанне сімвала горада недапушчальнае, таму што "афіцыйны бабёр" мае не толькі матэрыяльную каштоўнасць для горада, але ўяўляе сабой інтэлектуальную ўласнасць, паведамляе газета “Вячэрні Бабруйск”.

Начальнік бабруйскай міліцыі Аляксандр Васільеў пацвердзіў словы Дзмітрыя Бонахава і заявіў, што супраць парушальнікаў аўтарскіх правоў могуць пачаць крымінальныя справы.