Бабруйскі гурт прымае ўдзел у праекце ААН

Музычны гурт “К+FA” прыме ўдзел у праекце ААН і зладзіць аранжыроўкі на вершы, напісаныя маладымі людзьмі з ВІЧ-інфекцыяй. У далейшым фонд ААН плануе выдаць музычны аўдыёальбом з гэтымі песнямі, і правесці з канцэртамі тур па гарадах Беларусі. Супрацоўніцтва групы “К+FA” з фондам ААН пачалося ў 2007 годзе, калі гурт прыняў удзел у серыі канцэртаў ААН “Моладзь супраць наркотыкаў”. Гурт таксама вядомы ўдзелам у дабрачынных праектах “Я буду жыць”, “Чыстае сэрца”, якія адбываліся ў Беларусі ў 2005 і 2006 гадах.