Бабруйскі кінатэатр “Таварыш” адзначае 70-я угодкі рэтравыставай

Адзін з самых старых кінатэартаў у Беларусі, бабруйскі “Таварыш” святкуе сваё 70-годдзе. З нагоды ўгодкаў у будынку кінатэатра адбылася рэтравыстава кінаабсталявання, фотавыстава і святочны канцэрт. Самы стары кінатэатр горада пакуль не мае стэрэазалі. Размовы пра яе адкрыццё вядуцца даўно, але справа стаіць. Муніцыпальныя ўлады шукаюць неабходныя для гэтага 1,2 мільярды рублёў.