Бабруйскі пенсіянер дапамог выкрыць “калекцыянера” зброі

Цалафанавы пакет з патронамі да аўтамата Калашнікава знайшоў пенсіянер у сутарэннях свайго дома па вуліцы Мінскай у Бабруйску. Ён здаў знаходку ў міліцыю, якая неўзабаве выйшла на яе уласніка. Гэта быў непрацуючы жыхар Бабруйска 1952 года нараджэння. У яго кватэры знайшлі цэлы арсенал — ад снарадаў часоў Вялікай Айчыннай вайны да баявых гранат, а таксама абоймы з патронамі, фрагменты стужак КПВТ і іншае.

На пытанне: “Адкуль?” — мужчына адказаў, што збіраў і захоўваў зброю ў сутарэннях дома “ад няма чаго рабіць” яшчэ з юнацтва, паведамляе газета “Рэспубліка”.