Бабруйскі рынак зачынілі з-за антысанітарыі
Ад 15 чэрвеня Цэнтральны бабруйскі рынак зачынены на санітарныя дні. Рынак не адпавядае стандартам санітарна-эпідэмічных нормаў. Некаторыя будынкі кірмаша пачалі рамантаваць. Мяркуецца, што праца рынку будзе адноўленая ў бліжэйшыя дні.