Бабруйскі зефір прызнаны найлепшым у Расіі
Бела-ружовы зефір кампаніі “Чырвоны харчавік” перамог на конкурсе-выставе “Усерасійская марка (III тысячагоддзе). Знак якасці XXI ст.” у намінацыі “Пастаўшчык прадукцыі на расійскі рынак”. Пра гэта паведамляе сайт кампаніі.
Такім чынам, бабруйскі бела-ружовы зефір прызнаны лепшым і ўзнагароджаны залатым знакам якасці выставы.
Конкурс праводзіцца два разы на год. Ацэнка прадстаўленых узораў і дакументацыі праходзіць у рамках Нацыянальнай праграмы прасоўвання лепшых расійскіх тавараў, паслуг і тэхналогій, а таксама ў намінацыі “Лепшы пастаўшчык на расійскі рынак”.
Пераможцы конкурсу удастойваюцца Залатога, Срэбнага і Бронзавага Знакаў якасці XXI ст. з правам маркіроўкі імі адпаведнай прадукцыі.