Бабруйскі журналіст: Я адчуваю падтрымку калег

Журналіст Дзмітры Растаеў, які быў вымушаны сыйсці ў бестэрміновы адпачынак, вельмі ўдзячны сваім калегам за падтрымку. Пра гэта ён паведаміў у гутарцы з журналістам Еўрарадыё:
Растаеў: "Падтрымка ёсць. Я вельмі ўдзячны за яе. Падтрымліваюць якраз асобы, якія маюць дачыненне да журналістыкі. Яны разумеюць, што гэта за сітуацыя, і разумеюць, што самі могуць трапіць у яе".

Як раней паведамляла Еўрарадыё, журналіст газеты "Вечерний Бобруйск" Растаеў пасля артыкулаў аб прэзідэнцкай кампаніі быў вымушаны сысці ў "адпачынак". Ініцыятарам рэпрэсій супраць журналіста стаў намеснік старшыні гарвыканкама Міхаіл Кавалевіч. Чыноўніку таксама не спадабаліся публікацыі ў "БелГазете": там Растаеў вядзе пастаянную рубрыку "Ў Бабруйск".