Бабры разбурылі дамбу ў Іванаўскім раёне (фота)
Здарэнне адбылося 15 кастрычніка.
Дамбу прарвала каля вёсцы Бродніца на ачышчальных збудаваннях, якія належаць прадпрыемству "Белалко". Шырыня прарыву — каля 4 метраў. Пашкоджаны ўчастак напрацягу гадзіны аднаўлялі 25 рабочых з Бродніцкага крухмальнага завода.
Як паведамляе сайт tomin.by, дамбу пашкодзілі бабры.
Сёлета бабры сталі для беларусаў ворагамі №1. Яны як мінімум двойчы нападалі на людзей, прычым адзін з баброў ухітрыўся забіць рыбака. У Брэсце бабры захоплівалі машыны, а ў Мінску рабіліся героямі песень.


Фота: tomin.by.