Бабуля Аляксандра Рыбака: “Саша поўз да тэлевізара, калі чуў “Калыханку”
Марыя Барысаўна расказала Еўрарадыё пра тое, як маленькі Саша фанацеў па “Калыханцы”, пра яго першыя спартыўныя трэніроўкі, канцэрт для караля Нарвегіі і патаемную сувязь сям’і Рыбакоў і Аляксандра Ціхановіча Марыя Барысаўна Савіцкая, бабуля спевака, сама толькі тры гады таму вярнулася з Нарвегіі ў Віцебск, каб даглядаць сястру. Менавіта бабуля была першым настаўнікам і спартыўным трэнерам Аляксандра.
Марыя Барысаўна: “Памятаю, калі Саша быў яшчэ зусім маленькі, і хадзіць не ўмеў, а толькі поўзаў... Як толькі чуў “Спят усталые игрушки” — адразу кідаў забаўляцца і поўз да тэлевізара. І калі іграў пройгрыш, ён пачынаў у такт хістацца — справа-налева, справа-налева. Мы з ім увесь час спявалі. Мы разам жылі ў Мінску, там была мая кватэра. Выходзілі да арэляў, разам на іх сядалі і пачыналі спяваць дзіцячыя песні”.
ЕРБ: “Няўжо малое дзіцё любіла спевы больш за забаўкі?”
Марыя Барысаўна: “Ужо ў раннім дзяцінстве ён вельмі любіў спяваць. Калі прыходзілі госці, ён абавязкова мусіў спяваць, за вушы не адцягнеш. Ён сам любіў. Я казала: “Сашанька, ты ўжо надакучыў”. А ён — не. Вельмі любіў, каб яго слухалі, разумееце. Любіў прыносіць людзям радасць”.
Ужо з чатырох гадоў Саша пачынаў развучваць шматгалосныя вакальныя партыі і спяваць “дарослыя” песні.
Марыя Барысаўна: “Вы ведаеце хіт таго часу “В городском саду играет духовой аркестр”? Альбо “Если спрятался за речкой”. Гэтыя песні мы падчас сямейных канцэртаў спявалі на тры галасы. І Саша быў запявалам. Калі мы пераехалі ў Нарвегію, Саша з шасці гадоў пачаў выступаць на сцэне. Іграў унук вельмі добра, як дарослы. Тры разы выступаў на конкурсах, заваёўваў і трэцюю, і другую, і першую прэміі. У восем гадоў Саша напісаў варыяцыі на свае ж творы для вучняў майго сына. А нядаўна для юнацкага ўзорнага аркестра горада Осла напісаў п’есу для сімфанічнага аркестру. А яшчэ дзве п’есы для скрыпкі-сола і скрыпкі з аркестрам. Здольнасці Сашы — не толькі яго заслуга, ён рос у музычнай сям’і, выхоўваўся на цудоўнай класічнай музыцы”.

ЕРБ: А калі Саша пачаў даваць сур’ёзныя канцэрты?
Марыя Барысаўна: “Неяк сына і ўнука запрасілі выступіць перад каралеўскай сям’ёй у загараднай рэзідэнцыі напярэдадні Калядаў. Сашы тады было 10 гадоў. Піяніна там не было, таму сын іграў на акардэоне, а ўнук — на скрыпцы. Выконвалі “Венгерскі танец” Брамса, калядныя песні. Спачатку далі чатырохгадзінны канцэрт, а калі каралеўская сям’я села вячэраць, то сын і ўнук працягвалі іграць як фон (бабуля смяецца, — Еўрарадыё)”.
ЕРБ: “У віцебскай газеце “Народнае слова” вы пакрытыкавалі вакал унука...
Марыя Барысаўна: “Нядаўна была праграма пра Уцёсава. Пра яго сказалі: спявае не столькі голасам, колькі сэрцам. Я лічу, што Саша спявае так жа. Ёсць людзі з вельмі прыгожым голасам, але спяваюць халодна і не даносяць усяго да слухачоў”.
На пытанне пра фізічную форму ўнука бабуля прызналася, што была яго першым спартыўным трэнерам.
Марыя Барысаўна: “Я з Сашам у дзяцінстве праводзіла амаль увесь час. І нават у футбол, у бадмінтон яго маленькага навучыла іграць я, старая бабуля. Потым, праўда, Саша пачаў у мяне выйграваць”.
Расказала Марыя Барысаўна і пра сувязь сям'і Рыбакоў з Аляксандрам Ціхановічам.
Марыя Барысаўна: “Калі мой сын быў малады, як зараз Саша, быў такі гурт “Верасы” — вы чулі пра яго? (Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская — тыя самыя “Верасы”, — Еўрарадыё). Сын там іграў, пакуль навучаўся ў музычным вучылішчы. Але потым паступіў у кансерваторыю і перастаў”.
ЕРБ: “А што гэта за беларуская вёска Лешні, пра якую ўвесь час расказвае ваш унук? На карце Беларусі мы знайшлі толькі вёску Лешня Мазырскага раёна...”
Марыя Барысаўна: “Вы разумееце, гэта руская вёска. Калі быў савецкі саюз, мы купілі лецішча, якое знаходзіцца ў Невельскім раёне Расіі. З Віцебска гэта дзве гадзіны язды. Тады было проста, ніякіх межаў не было. Гэта дзівосны край, у трыццаці метрах ад нашага дома было возера. Вось адкуль ў Сашы такія дзіцячыя ўражанні...”.
Фота "Народнага слова" і community.livejournal.com/ru_eurovision09