Бацька наведваў сына ў аздараўленчым лагеры і скраў у яго "мабільнік"

У адным з аздараўленчых лагераў Баранавіцкага раёна бацька скраў дарагі мабільны тэлефон у свайго непаўналетняга сына. Паддазрэнне, натуральна, упала на ўсіх, хто адпачываў у аздараўленчай установе. Пра крадзёж у міліцыю паведаміла маці хлопчыка. Міліцыянты пачалі апытваць дзяцей і выхавацеляў. А потым высветлілі, што да сына прыязджаў бацька. Ён і скраў "мабільнік" у дзіцяці. Тэлефон на дзве sim-карты,які каштуе 500 тысяч рублёў, ён прадаў знаёмаму за 70 тысяч.

Бацькі хлопца разам не жывуць. Бацька нідзе не працуе.