Бацькам Ірыны Халіп забаранілі даваць інтэрв'ю

Днём 31 студзеня Уладзімір яшчэ без праблемаў адказваў на пытанні журналістаў.

Супрацоўнікі КДБ строга папярэдзілі: інтэрв’ю журналістам могуць нашкодзіць Ірыне Халіп. Раней Люцына і Уладзімір Халіпы кантактавалі з прэсай і самі не раз падкрэслівалі важнасць падтрымкі СМІ. Цяпер яны не наважваюцца рызыкаваць мерай стрымання дачкі.

Знаходжанне Ірыны дома сёння вельмі важна для іх усіх і ў першую чаргу для Даніка, адзначыў Уладзімір Халіп, паведамляе "Наша Ніва".