“Бацькаўшчына” не пацягнула б з’езд беларусаў свету ў эміграцыі
Пяты з’езд беларусаў свету пройдзе ўсё-такі ў Мінску. Прынамсі, было вуснае паведамленне з Мінгарвыканкама, які прапануе Згуртаванню беларусаў свету "Бацькаўшчына" на выбар два памяшканні: актавую залу ДК Мінскага трактарнага завода або залу міжнароднага адукацыйнага цэнтру (IBB).
Вось што распавяла Еўрарадыё старшыня Рады "Бацькаўшчыны" Алена Макоўская:
"Магу сказаць толькі наступнае: мы атрымалі толькі вуснае паведамленне з Мінскага гарвыканкама. Канечне, нам патрэбна пісьмовае рашэнне наконт таго, дзе будзе праведзены з’езд. Але гэта ўжо значыць, што справа зрушылася, і мы маем ўпэўненасць, што з’езд пройдзе ў Мінску".
Дарэчы, управа "Бацькаўшчыны" назвала прыярытэтным памяшканне IBB.
Паводле слоў Алены Макоўскай, калі б давялося праводзіць з'езд за мяжой, гэта "было б вельмі цяжка эканамічна для “Бацькаўшчыны”. Да таго ж давялося б пераносіць дату мерапрыемства.