Баевікі пачалі штурмаваць прэзідэнцкі палац у Кабуле
У цэнтры Кабула, сталіцы Афганістана, адбылося некалькі выбухаў, таксама было чуваць гукі перастрэлкі.
Агенцтва Reuters спасылаецца на відавочцу, які кажа, што адбыўся напад на прэзідэнцкі палац.
Кіраўнік кабульскай паліцыі Махамад Захір сказаў, што не можа пацвердзіць дакладнае месца нападу, аднак удакладніў час выбухаў — каля 6:30 раніцы паводле мясцовага часу.
Як нагадвае ВВС, толькі некалькі дзён таму міжнародны кантынгент NАТО канчаткова перадаў кантроль над бяспекай у краіне афганскім службам правапарадку.
Фота — EPA