Багапш расчараваны пазіцыяй Лукашэнкі
Багапш расчараваны пазіцыяй Лукашэнкі, перадае Радыё Свабода. Швейцарскае выданне Le Temps апублікавала артыкул з нагоды другой гадавіны расійска-грузінскага ваеннага канфлікту. У ім цытуюцца словы прэзідэнта самаабвешчанай рэспублікі Абхазіі Сяргея Багапша наконт пазіцыі лідэраў Беларусі і рэспублік Цэнтральнай Азіі. Паводле Багапша, ён расчараваны адмовай кіраўнікоў постсавецкіх краін прызнаць незалежнасць Абхазіі ды Паўднёвай Асеціі.
На гэты час незалежнасць сепаратысцкіх тэрыторый Грузіі прызналі такія краіны як Расія, Нікарагуа і Венесуэла.
На гэты час незалежнасць сепаратысцкіх тэрыторый Грузіі прызналі такія краіны як Расія, Нікарагуа і Венесуэла.