Багдонас: Лукашэнка пакуль не адказаў, ці прыедзе ў Вільню
Кіраўнік Беларусі пакуль не даў афіцыйнага адказу на запрашэнне прэзідэнткі Літвы Далі Грыбаўскайтэ. Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў літоўскі амбасадар у Беларусі Эдмінас Багдонас Як раней паведамляла Еўрарадыё, кіраўніцтва Літвы запрасіла Аляксандра Лукашэнку на ўрачыстасці з нагоды 20-годдзя адноўленай дзяржаўнасці краіны. Гэтае запрашэнне стала адказам на допыт генерала Ўладзіміра Ўсхопчыка беларускай пракуратурай. Літоўскі бок лічыць Усхопчыка вінаватым у расстрэле мірных грамадзянаў у Вільні 13 студзеня 1991 года.
Фота: Belarus.by
Фота: Belarus.by